У суботу, 18 лютага, як многія памятаюць, у нашым араторыі адбыўся карнавал. Але ён быў не зусім просты. Тэма яго - будучыня, араторый 2112 года. Усім выпала магчымасць пабываць у араторыі будучыні, які да тога моманту дарос да гораду са сваімі правіламі, а таксама мэрам (а.Іван). Гульні, танцы, сяброўская атмасфера - усё прысутнічала на нашым свяце. А ў канцы вечара мы выбіралі ўладальнікаў найлепшых касцюмаў. Сярод дзяўчын на трэці месцы была Юля Рогач, на другім - Віка Шапуцько, а на першым - касцюм для чытання ад Вікі Найдзіч) а сярод хлопцаў на трэцім месцы быў Максім Раманчык з размалёваным тварам, на другім - робат Саша Манчак, а на першым - мэр нашага горада. Усе атрымал зарад пазітыўных эмоцый, а тыя, хто не быў - прапусцілі вельмі шмат!!!)))
Араторый выязджае ў Багданава! Усе разам! Час на падрыхтоўку да добрага пражывання Вялікага Посту і свята Пасхі! Сямейны клімат! Супольныя канферэнцыі, разважанні, гульні! Чакаем цябе!
Запіс на вахце моладзевага цэнтру. Кошт - 30.000 рублёў!!!
Ужо ў сераду распачынаецца ў гэтым годзе Вялікі Пост. У нашым араторыі мы ўзялі некалькі пастаноў: 1. Адну таямніцу Святога Ружанца мы молімся на каленях у інтэнцыі укаранелых грэшнікаў 2. Кожны аўторак,
... Читать дальше »
У суботу запрашаем моладзь зноў завітаць на наш смаргонскі каток) У 13.30 збіраемся каля моладзевага цэнтру, а потым усе разам ідзем на каток!)) Прыходзьце ўсе ;)
У пятницу, 10.02, усе збіраемся на каток!!!)))) Пакуль не ударылі моцныя маразы будзем грэцца!))))))) збіраемся ў 16.30 каля моладзевага цэнтра, а затым усе разам вырушым на каток!! Прыходзьце ўсе, будзе весела ;)
04.02 - Адарацыя. 11-12.02 - Аниматорская сустрэча ў Мінск. 18.02 - "2112" Карнавал (касцюм будучыні абавязкова!!! Можна з фільма Зорныя войны або 5 элемент). 24-26.02 - Выязны Араторый. ад 25.02 - Кожную суботу падчас Посту Хросны Шлях. 03.03 - Сустрэча аб пакліканнях / адарацыі (хлопцы) 10. 03 - 23 лютага + 8 сакавіка
Запрашаем усіх вас у апошнюю вясёлую суботу перад Вялікім пастом на "НаноКАРНАВАЛ 100! У 2112")))
Хочам вам паведаміць, што на карнавале будзе dress code - форма адзення, патрабаваная пры наведванні пэўных мерапрыемстваў, арганізацый, устаноў. Для таго, каб правесці вечар на НаноКАРНАВАЛЕ, вы павінны быць у адпаведнасці 2112 вопратцы))))))) Хто будзе не ў "такі" вопратцы, ці зможа патрапіць у ГОРАД будучыні толькі ў гарнітуры, які з радасцю прыгатуюць аніматары)))
У нядзелю, 29 студзеня, а 10 гадзіне ў нашым касцёле адбудзецца Св. Імша з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам. Гэтая Імша будзе прысвечана ўспаміну св. Яна Боско. Пасля Св. Імшы дзеці, моладзь і дарослыя разам з нашым госцем накіруюцца ў моладзевы цэнтр, дзе адбудзецца запланаваны нашымі аніматарамі сюрпрыз)))) запрашаем усіх прыняць удзел у спевах на Святой Імшы. Падрабязную інфармацыю пра рэпетыцыі будзем змяшчаць пры паступленні такой інфармацыі)))
Дарагія сябры!=)На гэтым тыдні молімся у Араторыі, як пастанаўленне, за
тую асобу якую выбралі ў нядзелю(калі каго не было, то хай сам падумае
за каго ахвяруе гэты тыдзень) а таксама за увесь Аратоый і сцэнку(Вашая
малітва вельмі патрэбна)! Прыпамінаем таксама аб тым, што як
пастанаўленне на Адвэнт, мы матэрыяльна хочам дапамагчы дзецям з СПЦ.
Спадзяёмся на Вашу ахвярнасць і добрае сэрца! Скарбонка на гэтую мэту ў
"15".
план: 24.12 22:30 - рэпетыцыя (калі мы будзем спяваць на Імшы ў 00:00) 00:00 - Святая Імша 02:00 - Калядная сцэнка і "ламанне аплаткам" у Араторыі - да 04:00
25.12 09:30 - моладзевая Святая Імша 19:30 - Калядная сцэнка для ўсіх парафіянаў, падрыхтаваная моладдзю нашага Араторыя 20:30 - салодкі стол