Каталіцкі Моладзевы Цэнтр - Смаргонь (SDB)

Воскресенье, 30.06.2024, 09:16

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | Наш касцёл | Регистрация | Вход

  • Зваротная сувязь

  • Касцёл св. Міхаіла Арханёла
    (былы Кальвінскі збор)


    Галоўнай славутасцю Смаргоні з’яўляецца архітэктурны помнік XVI ст. Кальвінскі збор. Гэта адзін з цікавейшых помнікаў ранняга рэнесансу Беларусі.

    Калі у XVI ст. у Еўропе пачала распаўсюджвацца новая рэлігійная плынь – рэфармацыя, многія магнаты пакінулі веру бацькоў і сталі кальвіністамі. Сярод іх былі Юры Зяновіч(каля 1510-1583) і яго сын Хрыстафор (каля 1540-1614), уладары Смаргоні.

    Менавіта Юры Зяновіч, заўзяты кальвініст, заклаў падмурак будучага храма, а яго сын Хрыстафор завяршыў будаўніцтва ў сярэдзіне 50-х гадоў XVI стагоддзя. Больш дакладную дату завяршэння будаўніцтва назваць цяжка, бо яна вельмі розная ў розных даследчыкаў – 1553, 1555, 1558, 1606-1612 гг. і іншыя.

    Адносна першапачатковай гісторыі ўзвядзення храма таксама няма адзінай версіі. Паводле адных гістарычных дакументаў Кальвінскі збор быў ўзведзены на тым самым месцы, дзе стаяў драўляны каталіцкі касцёл Прачыстай Дзевы Марыі і Святога Мікалая, які пабудаваў ў 1503 г. Юрый Зяновіч. Паводле другіх – будаваць храм пачалі на новым, чыстым месцы.

    Па свайму архітэктурнаму стылю храм быў пабудаваны ў поўнай адпаведнасці са сціплымі патрабаваннямі кальвінісцкага богаслужэння. Ён ўяўляе сабой васьмігранны аб’ём. З захаду да яго прымыкае двух’ярусная вежа: ніжні ярус – гэта ўваход у храм, верхні – званарня. З поўначы прыбудаваны невялічкі прыдзел, з поўдня – круглая вежа з вокнамі-байніцамі і вінтавой лесвіцай, якая вядзе на хоры і званарню. Таўшчына сцен храма ад аднаго да 4-х метраў. Складзены яны чаргаваннем трох радоў чырвонай і жоўтай цэглы і аднаго раду каменняў. Для таго, каб была добрая акустыка, у сцены ўмураваны пустыя пасудзіны. Дарэчы, пры рэстаўрацыйных абследваннях у 70-я гады ХХ ст. канструкцый у сценах не было знойдзена ніводнай трэшчыны.

    Амаль пад усёй плошчай храма – падзямелле. Гэтае падзямелле было ўсыпальніцай сям’і Зяновічаў. Вось што пісаў Юрый Зяновіч-унук у сваім завяшчанні: "Цела маё грэшнае, жонка мая, Ганна Слушка, пахавай сціпла ў зборы Смаргонскім у сямейным склепе, там дзе целы маіх продкаў спачываюць. Пахавай мяне па кальвінскіх звычаях, не ўстройвай цырымоніяў, якія ў панскіх касцёлах бываюць. Пахаванне майго цела правядзі за кошт майго Смаргонскага двара”.

    Пасля смерці Крыштафа Зяновіча ў 1614 г. ўладальнікам Смаргоні стаў яго сын Мікалай Багуслаў (? -1621), які перайшоў у каталіцтва. Ён загінуў ў верасні 1621 г. у час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Турцыяй у Хоцінскай бітве. Яго сястра Соф’я ў 1621 годзе перадала храм католікам. Амаль на 2,5 стагоддзя, да 1863 г., кальвінскі збор становіцца касцёлам Святой Троіцы.

    У інвентары Смаргоні ёсць такі запіс за 1689 г.: "…па гэтай вуліце (Дворнай) на вуглу, з боку сажалкі ля дарогі знаходзіцца каменны касцёл Святой Троіцы з купалам, званарняй і могільнікам, абнесеным каменнай сцяной”.

    У 1907 годзе ксёндз Ян Курчэўскі у сваёй публікацыі "Каталіцкі касцёл ў Смаргоні " (Вільня, друкарня Юзафа Завадскага) пісаў: " У 1503 годзе Ежы (Юры) Зеновіч, ваявода навагрудскі, залажыў у Смаргоні, над ракой Окснай, драўляны касцёльчык пад назвай святога Міхаіла. Ў 1611 годзе Крыштаф Юр’евіч Зеновіч, ваявода брэсцкі, кальвініст, заснаваў у Смаргоні над ставам, на плейбанійнай зямлі, мураваны кальвінскі сабор і падараваўшы весці, участкі і сенажаці, падданых сялян і акругу у горадзе, прывёз прэдыкантаў (кальвініцкіх прапаведнікаў), якія пры дапамозе сілы, пашыряючы сваю рэлігію, так ўціснулі каталіцкага святара, што ён пакінуў Смаргонь (…)”.

    З 1805 г. ў валоданне Смаргонню ўступіў князь Багдан Агінскі, які пасля пажару Смаргоні у 1806 г. вярнуў частку касцельных участкаў у падвойным памеры. У наступным годзе ўладальнікам Смаргоні стаў князь Караль Пшаздзецкі. Ён на аснове добраахвотнай дамоўленасці з пробашчам Лівіцкім 15 жніўня 1818 г. падпісаў акт пагаднення. У гэтым акце былі абазначаны дакладныя межы пробаства і касцельнай маёмасці. Млын з лесапілкай і стаў перайшлі ва ўласнасць Пшаздзецкага. У 1830 г. у Смаргоні налічвалася веруючых 2852 чалавекі, 3 святары і філіял к і філіял касцёла – у Цыцыне.

    Пасля паражэння паўстання супраць царызму ў 1863 годзе каталіцкія касцёлы амаль паўсюдна пераўтвараліся ў праваслаўныя цэрквы. І ў Смаргоні з 1866 г., замест касцёла Святой Троіцы была ўжо Міхайлаўская царква. Аздобы касцёла былі ліквідаваны, фрэскі забелены, і ўсталявана шатровая страха з макаўкай у рускім стылі. Да 1918 года храм быў праваслаўным, хаця ў гады Першай сусветнай вайны служба тут не вялася.

    У занальным архіве г. Маладзечна ёсць дакумент аб тым, што ў 1918 годзе пры нямецкай акупацыі, а потым і польскай, мясцовыя каталікі робяць захады, каб вярнуць святыню сабе. Дазвол быў атрыманы. З 1918 г. і да другой паловы 40-х гадоў ХХ ст. у касцёле зноў загучала польская мова.

    Дзесці ў 1946 ці 1947 годзе храм быў зачынены ўладамі.

    Пасля закрыцця гэты ўнікальны помнік сярэднявечча хутка пераўтвараецца ў абшарпаны, абабіты цагляны кангламерат. Толькі ў 70-х гадах ХХ ст. па ініцыятыве мясцовых уладаў і Міністэрства культуры БССР было прынята рашэнне аб рэстаўрацыі храма. Дзяржава ўклала вялікія грошы, каб кальвінскі збор у Смаргоні зноў упрыгожваў горад.

    Дарэчы, храм рэстаўраваўся і раней. Так, у 1926 годзе купал распісаў беларускі мастак Пётра Сергіевіч.

    Пасля рэстаўрацыі некаторы час тут месцілася выставачная зала атэізму. А ў канцы 80-х гадоў ХХ ст. храм быў перададзены каталіцкай супольнасці.

    "Обновление в фотогалереи"

    "Обновление в видео галереи"

    надпись при наведении Мы в вконтакте!!!

    Міні-чат

    Каляндар

    «  Июнь 2024  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
         12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

    Форма ўваходу

    надпись при наведении

    smorgon-sdb.3dn.ru просто

    нажмите на картинку и сайт

    откроеться:)



    Нашa пытанне

    Оцените мой сайт
    Всего ответов: 42

    Статыстыка


    Онлайн всего: 3
    Гостей: 3
    Пользователей: 0

    Пошук