Каталіцкі Моладзевы Цэнтр - Смаргонь (SDB)

Воскресенье, 30.06.2024, 09:05

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | Малітвы да святых і благаславёных | Регистрация | Вход

  • Зваротная сувязь

  • Малітва да святога Арханёла Міхала,
    апекуна Беларусі

         Святы Арханёле Міхале, князю войскаў анёльскіх! Прыйдзі на дапамогу людзям, якім пагражае сіла цемры. Яны ж былі створаныя на падабенства Божае, адкупленыя праз жыццё, смерць і змёртвыхпаўстанне Езуса Хрыста, Сына Божага, прызначаныя на святыню Божую, каб прабываў у іх Дух Святы.
         У Табе, святы Міхале, Касцёл мае свайго абаронцу і апекуна. Ты вядзеш збаўленых да нябеснага шчасця. Прасі Бога аб супакоі, каб перамог уладу шатана, сейбіта хаосу, і каб не дазволіў трымаць людзей у няволі і шкодзіць Касцёлу. Няхай Беззаганная Панна, апранутая ў сонца Каралева Анёлаў, праз Цябе струшчыць галаву антыхрысту і абароніць сваіх зямных дзяцей ад яго варожага ўплыву.
         Святы Арханёле Міхале, абаронца хвалы Найвышэйшага, занясі нашыя просьбы да Бога і выпрасі для нас Яго міласэрнасць. Беражы нас у змаганні супраць спакусаў і пастак злога духа, будзь нам абаронаю. Князю войска нябеснага, моцаю Божаю скінь у пекла шатана і іншых злых духаў, якія на згубу душаў снуюць па свеце. Паспрыяй, каб мы праз усю вечнасць былі вернымі твайму закліку «Хто ж, калі не Бог!». Амэн.

     

    Малітва да св. Юзафа, рамесніка (19. ІІІ)*
    (паводле св. Пія X, папы)

         Праслаўлены святы Юзэфе, прыклад для ўсіх працуючых, выпрасі мне ласку, каб працаваў я ў духу пакаяння, прагнучы перапрасіць за шматлікія мае грахі; каб працаваў сумленна з пачуцця абавязку, а не для свайго задавальнення; каб працаваў з радасцю і ўдзячнасцю Богу і ганарыўся тым, што магу жыць і развіваць праз працу дары, атрыманыя ад Бога; каб працаваў годна, спакойна, па меры сваіх сіл і з цярплівасцю, не адступаючы перад стомаю альбо цяжкасцямі; каб працаваў перадусім у добрай інтэнцыі, забываючы пра сябе, пастаянна памятаючы пра тое, што ў момант смерці я павінен буду адказаць за страчаны час, за змарнаваныя таленты, за занядбанне добрага, за пустую ганарыстасць у час поспеху, што так шкодзіць у Божых справах. Усё для Езуса, усё праз Марыю, усё па твайму прыкладу, о святы патрыярху Юзэфе. Няхай гэтыя словы будуць маім дэвізам на працягу жыцця і ў хвіліну смерці. Амэн.

         * У дужках падаецца дзень, у які ўшаноўваецца святы ці благаслаўлёны.

     

    Малітвы да св. Юды Тадэвуша (28. Х)

    Св. Юда Тадэвуш, апостал, брат Якуба малодшага, быў сваяком Езуса Хрыста. Тадэвуш, як і яго браты, усім сэрцам адданы справе распаўсюджвання Евангелля, спадарожнічаў Збавіцелю падчас Яго апостальскай дзейнасці. Ён – аўтар Паслання, адной з кніг Новага Запавету. Згодна з традыцыяй, першапачаткова абвяшчаў Евангелле ў Месапатаміі. Пазней сустрэўся са св. Сымонам у Персіі, дзе яны разам прынялі пакутніцкую смерць.

    Малітва аб апецы

         Святы Юда Тадэвуш, мой магутны абаронца і апякун, у сваіх клопатах і цярпеннях аддаюся тваёй цудоўнай апецы.
         Я ўдзячны табе за ўсе ласкі, якія ты для мяне выпрасіў. Прашу і надалей, дапамагай мне ў працы, суцяшай у смутку, беражы ад спакусаў. Будзь маёю сілаю ў цяжкасцях, аховаю ў небяспецы.
         Учыні, каб я прачынаўся з Богам і з Богам ішоў на спачынак. Дзень за днём вядзі мяне штораз бліжэй да Сэрца Езуса, каб адпачыў я ў Ім пасля працы і жыццёвых змаганняў, каб замест эгаізму, пыхі і абыякавасці ў маім сэрцы запанавалі любоў, ахвярнасць і пакора. Амэн.

    Малітва ў патрэбе

         Святы Юда Тадэвуш! Ты спрадвеку быў заступнікам тых, хто страціў усялякую надзею на паратунак. У твае рукі я аддаю цярпенні і смутак свайго сэрца. Я спадзяюся на тваё пасрэдніцтва перад Богам. Аддаючы табе сёння свой страх, з якім можа справіцца толькі Бог усемагутны, у пакоры сэрца малю аб заступніцтве. Прашу цябе: выпрасі мне ў Найсвяцейшых Сэрцаў Езуса і Марыі гэтую ласку (назваць просьбу), аб якой з надзеяй малю. Амэн.
         Ойча наш..., Вітай, Марыя..., Хвала Айцу...

    Малітва ў хвіліну роспачы

         Святы Юда Тадэвуш, сваяк Езуса Хрыста, Пана нашага, вялікі апостал і мучанік, славуты дабрадзейнасцямі і цудамі! Ты – магутны заступнік у цяжкіх сітуацыях і безнадзейных справах.
         Звяртаюся да цябе з пакораю і даверам, з глыбіні душы просячы аб тваёй дапамозе перад Богам.
         О святы мой апякуне, якому Пан Бог даў прывілей ратаваць у тых выпадках, калі ўжо няма надзеі на дапамогу, зірні на мяне ласкава! Жыццё маё поўнае пакутаў і суму; дзень за днём праходзіць яно ў душэўным прыгнёце, а сэрца маё напоўнілася горыччу. Мае жыццёвыя дарогі вядуць праз пакуты, і рэдкі дзень мінае без клопату і слёз. Розум мой агорнуты цемраю; неспакой, заняпад духу і нават роспач урываюцца ў душу так, што я амаль забываю пра Божы Провід.
         О святы мой апякуне! Ты не можаш пакінуць мяне ў роспачы. Я не адыду ад ног тваіх, пакуль ты не выслухаеш мяне. Паспяшы мне на паратунак, і я буду дзякаваць табе ўсё сваё жыццё, павялічваючы тваю славу. Амэн.

    Малітва падзякі

         Прымі, святы Юда Тадэвуш, удзячную малітву таго, хто знайшоў у цябе дапамогу і літасць. Чым магу я аддзячыць за тваю дапамогу? З удзячнасцю ўшаноўваю цябе і буду дзякаваць табе да канца свайго жыцця.
         Пане Езу Хрыстэ, пакланяюся Табе і дзякую за ласкі, якімі Ты адарыў свайго абранніка. Амэн.

     

    Малітвы да св. Бэнэдыкта (11. VIІ)

    Св. Бэнэдыкт, абат, нарадзіўся каля 480 г. Некалькі гадоў жыў у пустэльні, потым заснаваў новы закон – бэнэдыктынцаў. Памёр у 543 г. Папа Павел VI у 1964 г. абвясціў св. Бэнэдыкта апекуном Еўропы.

         Божа, наш Ойча, Ты напоўніў святога Бэнэдыкта духам Твайго Сына і ўчыніў яго вядомым настаўнікам евангельскай дасканаласці. Дапамажы нам, каб мы, ушаноўваючы яго поўны бляску пераход на неба, імкнуліся да вяршыняў любові і хвалы. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

    * * *

         Божа, Ты ўдзяліў святому Бэнэдыкту ўсялякія ласкі ў хвіліну смерці, просім Цябе, учыні, каб ён сваім заступніцтвам абараняў нас ад пастак шатана. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

     

    Малітва да св. Антонія (13. VІ)

    Св. Антоні Падуанскі – заступнік тых, хто шукае згубленыя рэчы, апякун нарачоных і сужэнстваў. Ён стаў вядомым у XIII ст. перш за ўсё як тэолаг, францішканскі прапаведнік і абаронца пакрыўджаных людзей. Памёр 13 чэрвеня 1231 г. у Італіі, недалёка ад Падуі. Праз год пасля смерці быў кананізаваны папам Грыгорыем IX. У 1946 г. папа Пій XII абвясціў яго доктарам Касцёла.

         Святы Антоні, слаўны слуга і прыяцель Езуса Хрыста. Ты меў годнасць насіць Яго на руках у постаці Дзіцяці і сёння цешышся з Ім у нябеснай краіне. Я ўдзячны Богу за ўсе ласкі і дабрадзейнасці, якія ты выпрасіў для маёй душы. Зноў выбіраю цябе сёння маім апекуном, заступнікам і верным айцом. Абяцаю, што заўсёды буду шанаваць і любіць цябе.
         Прашу цябе, святы ойча, вазьмі мяне ў сваю апеку і дапамагай ва ўсіх маіх пачынаннях. Не пакідай мяне, будзь маім спадарожнікам на шляху да вечнасці, маім заступнікам і абаронцам, маёю пуцяводнаю зоркаю як у жыцці, так і пасля смерці. Амэн.

     

    Малітва да св. Андрэя Баболі (16. V)

    Св. Андрэй Баболя нарадзіўся 30 лістапада 1591 г. Належаў да ордэна езуітаў, вядомы як прапаведнік і спаведнік. Многіх праваслаўных паяднаў з Каталіцкім Касцёлам. У маі 1657 г. у Янаве Палескім (цяпер – Іванава Брэсцкай вобл.) быў замучаны казакамі.

         Святы Андрэй Баболя, ты так умілаваў нашага Пана Езуса Хрыста, што з маладых гадоў прысвяціў сябе служэнню Яму і цалкам аддаў сябе здабыванню для Яго душ, карыстаючыся прыкладам уласнага жыцця і словам, не шкадуючы сваіх сілаў і намаганняў ажно да мучаніцкай смерці, якою закончылася тваё апостальскае жыццё. Прашу цябе, праз твае заслугі перад Богам і любоў, якою ты да Яго палаў, выпрасі для мяне ласку, якой так прагну, (назваць просьбу).
         Дапамагай мне таксама на працягу ўсяго жыцця майго, каб дзякуючы твайму прыкладу я заўсёды быў паяднаны з Сэрцам Езуса і заставаўся пад апекаю Яго Беззаганнай Маці. Амэн.

     

    Малітва да св. Максімільяна Кольбэ (14. VIII)

    Св. Максімільян Марыя Кольбэ нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у Польшчы. Вучыўся ў Рыме і атрымаў ступень доктара. У 1918 г. атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне францішканцаў. Заснавальнік апостальскага таварыства «Рыцарства Беззаганнай» і рэлігійнага часопіса «Рыцар Беззаганнай». У часе акупацыі арыштаваны і вывезены ў Асвенцым. Там ахвяраваў сваё жыццё за аднаго са зняволеных, бацьку сям’і. Памёр у камеры смерці ў ліпені 1941 г. Папа Павел VІ беатыфікаваў яго ў кастрычніку 1971 г., а Папа Ян Павел ІІ кананізаваў Максімільяна Кольбэ 10 кастрычніка 1982 г.

         Божа, Ты напоўніў любоўю да бліжніх і палымяным жаданнем служыць справе збаўлення душаў святога Максіміль яна Марыю Кольбэ, святара і мучаніка, які аддана ўшаноўваў Беззаганную Панну. Праз яго заступніцтва ўчыні, каб мы дзеля Тваёй хвалы рупліва служылі бліжнім і ў жыцці і смерці былі падобнымі да Твайго Сына. Які жыве і валадарыць на векі вечныя. Амэн.

     

    Малітва да св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (1.Х)

    Св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус нарадзілася 2 студзеня 1873 г. на поўначы Францыі. Уступіла ў ордэн сясцёр кармэлітак, маючы няпоўных 15 гадоў. Пражыўшы няшмат гадоў у законе, памерла 30 верасня 1897 г. Сваім жыццём яна паказала, як у звычайнай штодзённасці можна быць святою. Папа Пій ХІ у 1951 г. абвясціў яе заступніцай Расіі. Касцёл ушаноўвае яе як апякунку місій.

         Пане, Ты сказаў: калі не станеце як дзеці, не ўвойдзеце ў Валадарства Нябеснае. Дай нам, просім Цябе, так наследаваць пакору і шчырасць святой Тэрэзы, панны, каб мы заслужылі вечную ўзнагароду. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

     

    Малітва да св. Піо (23.ІХ)

    Св. Піо з П’етрэльчыны, святар ордэна Братоў Меншых Капуцынаў, нарадзіўся 25 мая 1887 г. у паўднёвай Італіі. У 1903 г. паступіў у навіцыят айцоў капуцынаў. Святарскія пасвячэнні прыняў у 1910 г. З 1916 г. да канца жыцця спаўняў святарскую паслугу ў Сан-Джавані-Ратондо. 20 верасня 1918 г. айцец Піо атрымаў дар стыгматаў на руках, нагах і падрабер’і. Айцец Піо быў чалавекам гераічнай веры і безупыннай малітвы. На працягу ўсяго свайго зямнога жыцця ён цярпеў вялікія пакуты, ахвяруючы іх Богу за чалавечыя грахі. Памёр у святасці 23 верасня 1968 г. Папа Ян Павел ІІ беатыфікаваў яго ў 1999 г., а 16 чэрвеня 2002 г. абвясціў святым.

         Усемагутны вечны Божа, Ты святога айца Піо адарыў ласкаю асаблівым чынам падзяляць муку Твайго Сына на крыжы і праз яго служэнне здзейсніў новыя цудоўныя справы Тваёй міласэрнасці. Праз яго заступніцтва ўчыні, каб, няспынна ўдзельнічаючы ў цярпенні Хрыста, мы былі шчасліва прыведзеныя да хвалы ўваскрашэння. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

     

    Малітва да святога Апекуна

         Святы N. (імя), імя якога я нашу, мой літасцівы Апякуне, тваёй апецы, асабліва ў сённяшні дзень, я аддаюся і прашу, каб ты сваім заступніцтвам перад Богам дапамагаў мне ва ўсялякіх патрэбах маіх, ратаваў ад зла і каб выпрасіў для мяне ласку вернага наследвання тваіх цнотаў.
         Учыні, мой дарагі Апякуне, каб я захаваў вернасць Богу, нягледзячы на ўсе нягоды зямнога жыцця, і заслужыў ласку шчаслівай смерці. Амэн.

     

    "Обновление в фотогалереи"

    "Обновление в видео галереи"

    надпись при наведении Мы в вконтакте!!!

    Міні-чат

    Каляндар

    «  Июнь 2024  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
         12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

    Форма ўваходу

    надпись при наведении

    smorgon-sdb.3dn.ru просто

    нажмите на картинку и сайт

    откроеться:)



    Нашa пытанне

    Оцените мой сайт
    Всего ответов: 42

    Статыстыка


    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Пошук