Каталіцкі Моладзевы Цэнтр - Смаргонь (SDB)

Воскресенье, 30.06.2024, 09:09

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | св. Дамінік Савіо | Регистрация | Вход

  • Зваротная сувязь
  • св. Дамінік Савіо


       Св. Дамінік Савіо нарадзіўся 2 красавіка 1842 г. у мястэчку Рыва дзі К’еры непадалёк ад Турына (Італія). У сямігадовым узросце прыняў Першую св. Камунію і ўжо тады напісаў, што хоча, каб яго сябрамі былі Езус і Марыя і што для яго лепш памерці, чым зграшыць. У 12 гадоў Дамінік трапіў у араторый св. Яна Боско ў Вальдоко і стаў улюбёным вучнем заснавальніка салезіянаў. Заўсёды паслухмяны, спакойны і радасны, ён вельмі сур’ёзна ставіўся да сваіх вучнёўскіх абавязкаў і чым толькі мог дапамагаў калегам: навучаў іх Катэхізісу, апекаваўся хворымі, сунімаў сваркі паміж вучнямі.
        Разам з тым юнак вёў напружанае духоўнае жыццё, напоўненае пакаяннем, і асабліва ўшаноўваў Багародзіцу і Найсвяцейшы Сакрамэнт. Ён нават заснаваў Таварыства Беззаганнага Зачацця, для якога сам напісаў прыгожы статут. Усе яго памкненні былі скіраваныя на дасягненне хрысціянскай дасканаласці. Улетку 1856 г. у тых мясцінах выбухнула эпідэмія халеры, якая тады была невылечнаю хваробаю. Здаровыя, каб не заразіцца, пазбягалі ўсялякіх кантактаў з хворымі на халеру, і тыя былі асуджаны на смерць у самоце. Дон Боско прапанаваў найбольш смелым са старэйшых вучняў дапамагаць гэтым пакінутым людзям. Сярод дабравольцаў быў і Дамінік Савіо. У выніку ён таксама захварэў і быў вымушаны вярнуцца ў сям’ю, якая жыла ў Мандоніо. Там Дамінік Савіо памёр, яшчэ не маючы 15-ці гадоў. Кананізаваны ў 1954 г., ён з’яўляецца самым маладым святым сярод тых, якія не былі мучанікамі, а яго рэліквіі ўшаноўваюцца ў базыліцы Марыі Успамогі хрысціянаў у Турыне.


    Успамін: 9 сакавіка

    "Обновление в фотогалереи"

    "Обновление в видео галереи"

    надпись при наведении Мы в вконтакте!!!

    Міні-чат

    Каляндар

    «  Июнь 2024  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
         12
    3456789
    10111213141516
    17181920212223
    24252627282930

    Форма ўваходу

    надпись при наведении

    smorgon-sdb.3dn.ru просто

    нажмите на картинку и сайт

    откроеться:)



    Нашa пытанне

    Оцените мой сайт
    Всего ответов: 42

    Статыстыка


    Онлайн всего: 3
    Гостей: 3
    Пользователей: 0

    Пошук