Ксёндз Аляксандар Яшэўскі
Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у Смаргоні Гродзенскай вобласці. Сакрамэнт Хросту атрымаў 1 верасня 1974 г. у в. Баруны ў парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла праз ксяндза Станіслава Казлоўскага. Першая Святая Камунія была ўдзелена кс. Янам Матусевічам у той самай парафіі 12 жніўня 1984 г. Сакрамэнт Канфірмацыі прыняў у 1990 г. у Смаргоні з рук Яго Эксцэленцыі Біскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Апостальскага Адміністратара ў Беларусі.
1991-1992 г. — паступіў у Салезіянскі навіцыят у Чэрвіньску (Польшча)
22 жніўня 1992 г. — склаў 1-ыя законныя шлюбы на рукі ксяндза Інспектара Збігнева Маліноўскага
1992-1994 г. — вывучаў філасофію ў Вышэйшай Салезіянскай Духоўнай Семінарыі г. Лодзь (Польшча)
1994-1995 г. — праходзіў выхаваўчую практыку ў Ружанымстоку, выкладаючы навуку рэлігіі ў сярэдняй школе і адначасова выконваючы абавязкі арганіста ў Базіліцы Меншай Найсвяцейшай Панны Марыі
1995-1996 г. — асістэнт першага салезіянскага навіцыята ў Маскве
1996—2000 гг. — Багаслоўская навука ў Салезіянскім Папскім Універсітэце ў Рыме
2 жніўня 1998 г. — склаў вечныя шлюбы ў Смаргоні на рукі ксянза Інспектара Здзіслава Вэдэра
26 чэрвеня 1999 г. — у Базіліцы Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рыме быў рукапакладзены ў дыяканы Яго Эксцэленцыяй Энцо Д’ечі, Дапаможным Біскупам Рымскай Дыяцэзіі
24 чэрвеня 2000 г. — у Смаргоні былі ўдзеленыя святарскія пасведчанні Яго Эксцэленцыяй Біскупам Аляксандрам Кашкевічам, Ардынарыям Гродзенскай Дыяцезіі
2000-2001 г. — пробашч парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Барунах, а пазней пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў в. Жодзішкі Гродзенскай Дыяцэзіі
2001 г. — настаяцель фармацыйнага дому ў п. Акцябрскі (каля Масквы)
2002 г. — пробашч парафіі Св. Апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах
2002-2003 г. — кандыдацкая навука з дагматычнай тэалогіі ў Салезіянскім Папскім Універсітэце ў Рыме
2003-2005 г. — інспектарыяльны сакратар Салезіянскага Ўсходняга Акруга з цэнтрам у Маскве
1 ліпеня 2005 г. - 07.11.2008 г. — настаяцель Салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарый парафіі Св. Яна Хрысціцеля
2006-2010 г. — Дырэктар Катэхетычнага Аддзела Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі і члэн Катэхетычнай Сэкцыі пры Канференцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
8 лістапада 2008 г. — 4 чэрвеня 2009 г. Працягвае навучанне у Папскім Салезыянскім Універсытэце ў Рыме і абараняе кандыдацкую працу ў галіне багаслоўскіх навук
З ліпеня 2009 г. — 24 ліпеня 2011 г. працягвае працу як вікарый парафіі Св. Яна Хрысціцеля , дырэктар Цэнтра Моладзі Імя Св. Яна Боска і выкладчык дагматычнай тэалогіі ў Катэхетычным Інстытуце Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
11 жніўня 2011 г.— настаяцель Салезіянскай Супольнасці ў Смаргоні і выкладчык дагматычнай тэалогіі ў Катэхетычным Інстытуце Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі