Адвэнт - час нястомнага чакання. У хрысціянстве мы заўседы чакаем Пана, бо Ён абяцаў, што прыйдзе зноў. Цяжка чакаць Яго пастаянна, надакучае заўсёды прыбываць у стане чакання. Але менавіта з-за гэтага мы губляем увагу, сумняваемся ў абяцанні, не давяраем. Людзі чакаюць другога прыйся ўжо 20 вякоў. Адносна часу існавання свету - гэта мала, адносна кожнага чалавека паасобку - гэта дастаткова многа. Але першае прыйсце ўжо адбылося. Першае прыйсце, якое было таямніцай, стала фактам, рэальнасцю, Мессія, Сын Божы пачаў існаваць сярод нас, і дзякуючы Яму ўсё адбылося, змяніліся нашы сэрцы і свет змяніўся. Маліцца пастаянна - гэта жыць у адносінах з Богам, любіць - гэта бачыць Яго ў другім чалавеку, у ім Яго адчуваць і Яму служыць, быць святым - гэта быць падобным Езусу.