Даволі доўгі час у нашага клерыка Алега выспявала ідэя паставіць моладзевы мюзікл пра Божае Нараджэнне. І ў гэтым годзе ён усё ж такі вырашыў увасобіць гэтую ідэю ў жыццё. Так пачалася падрыхтоўка мюзікла, якая патрабавала шмат удзельнікаў, сіл, намаганняў, часу. Нялёгка далося гэта нашым акцёрам, бо акрамя моладзі, удзельнічалі і дзеці. Але на выступленні усе сабралі свае сілы і змаглі паказаць гледачам тое, што так доўга рыхтавалі, змаглі данесці ім галоўную думку. Кожнага, хто глядзеў гэты мюзікл, перапаўнялі эмоцыі, кожны вельмі хацеў падзякаваць акцёрам, а таксама рэжысёру, без якога ўсё гэта было б немагчыма. Пасля выступлення быў арганізаваны салодкі стол, на якім прысутнічалі ўсе жадаючыя))))
Ужо стала традыцыяй сярод моладзі кожны год у свята Божага Нараджэння збірацца ў нашым араторыі, как падзяліцца аплаткам, сказаць адзін аднаму цёплыя словы віншавання і папрасіць прабачэнне. Так адбылося і ў гэтым годзе.
Наша моладзь пачала збірацца ў араторыі ажно ў 22.30, как годна падрыхтаваць спевы на пастэрку. Але спявалі не проста пад гітару (Таня Радзевіч). Была арганізавана своеасаблівая группа, якую назвалі "The best". Былі і бас-гітара (Дзіма Дзебесь), і клавішы (Паўліна Жых), і скрыпка (Віка Ларына), і барабаны (Саша Манчак), і нават бубен (Лера Клачко). І канечне ж вялікая колькасць моладзевых галасоў, якія спевам праслаўлялі маленькага Езуса. Пасля святочнай Імшы моладзь накіравалася ў араторый. Нечаканасцю, нават для а. Івана, была падрыхтаваная аніматарамі сцэнка "Дзяўчынка са спічкамі". Пасля гэ
... Читать дальше »