Каталіцкі Моладзевы Цэнтр - Смаргонь (SDB)

Четверг, 04.07.2024, 09:59

Приветствую Вас Гость | RSS | Главная | Блог | Регистрация | Вход

  • Зваротная сувязь
  • Главная » 2011 » Декабрь » 15 » Адпачынак для душы. Канцэрт у гонар святой Цэцыліі
    18:45
    Адпачынак для душы. Канцэрт у гонар святой Цэцыліі
    У суботу, 19 лістапада 2011 г., у каталіцкім салезіянскім цэнтры моладзі пры касцёле ў Смаргоні адбылася незвычайная імпрэза. Канцэрт у гонар святой Цэцыліі, апякункі касцёльнай музыкі і спеваў, тут быў арганізаваны ўпершыню.

    І тым не менш паўдзельнічаць у ім знайшлося шмат жадючых. Гэта былі людзі розных узростаў: і зусім маленькія артысты, і моладзь, і людзі сталага веку. Прадстаўлялі сольныя нумары і выступалі калектывамі, прычым не толькі католікі. Тут можна было пачуць як касцёльныя песні, так класічныя і сучасныя творы.

    Цудоўнымі нумарамі парадавалі парафіяльны хор «Auxilium», які неўзабаве адзначыць сваё 20-годдзе, дзіцячы хор, моладзевы гурт з нашага араторыя. Самыя смелыя ўдзельнікі катэхезы таксама прадэманстравалі свае музычныя здольнасці — дзеткі спявалі, танцавалі і ігралі на музычных інструментах. Упрыгожылі свята калектывы са смаргонскай школы мастацтваў: аркестр народных інструментаў, ансамбль класічных інструментаў «Subito», струнны ансамбль «Кантрасты».

    У новым амплуа прадсталі і святары парафіі — кс. Здзіслаў Вэдэр SDB, кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, кс. Іван Огар SDB. Разам з клерыкам Алегам і салезіянскім прэнавіцыем Юрыем Пашкаўцом яны выканалі песню на італьянскай мове ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі.

    Мерапрыемства стала цудоўным адпачынкам для душы. Слухачы атрымалі зарад пазітыўнай энергіі, а ўсе ўдзельнікі — бурныя апладысменты і ганаровыя граматы з рук смаргонскіх святароў. Граматамі таксама былі адзначаны арганісты касцёла Чэслаў Жых, Юрый Спірыдовіч, Здзіслаў Ялгоўскі, касцёльны хор «Auxilium» і асабіста яго кіраўнік Іна Жых, а таксама настаўніца Алена Конан за актыўную дапамогу ў музычным упрыгожванні парафіяльных мерапрыемстваў.



     


    Прикрепления: Картинка 1 · Картинка 2
    Просмотров: 676 | Добавил: Викуля | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email *:
    Код *:

    "Обновление в фотогалереи"

    "Обновление в видео галереи"

    надпись при наведении Мы в вконтакте!!!

    Міні-чат

    Каляндар

    «  Декабрь 2011  »
    ПнВтСрЧтПтСбВс
       1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031

    Форма ўваходу

    надпись при наведении

    smorgon-sdb.3dn.ru просто

    нажмите на картинку и сайт

    откроеться:)



    Нашa пытанне

    Оцените мой сайт
    Всего ответов: 42

    Статыстыка


    Онлайн всего: 3
    Гостей: 3
    Пользователей: 0

    Пошук